вандроўка

Ранним утром мы собрались и погнали в путешествие по родным краям. В общей сложности проехали более 500 км. Огромное спасибо Brest Guide и Воле Малафеечавай лично, за интереснейшую экскурсию по историческим местам Беларуси. Ребятам, за отличнейшую компанию. В общем - всё сложилось. Видели множество живописных мест, знакомились с историей, читали вершы и лiсты наших героических предков. Гордости нашей - нет предела!  Возмутились памятнику Сталина в Свислочи, там же испытывали пиетет перед единственным памятником Калиновскому. Спявалi пагоню, верылi ў лепшае!

 

Жыве Беларусь!

Чыжэушчына (Крупчыцы)

 

17 верасня 1794 года на гэтай тэрыторыi памiж палкамi генерала Караля Серакоўскага i Аляксандра Суворава адбылася самая значная на беларускiх землях бiтва часоў паўстання, узначаленага Тадэвушам Касцюшкам. У ёй бралi ўдзел каля 16 тысяч ваяроў з абодвух бакоў, агульныя страты склалі звыш 1000 чалавек.
У памяць аб падзеях верасня 1794 года на Вялiкiм Крупчыцкiм полi, у сучаснай вёсцы Чыжэўшчына, узведзена мемарыяльная каплiца.

Дзякуючы земляку-краязнаўцу клуб у вёсцы працягвае жыць і дае стымул па-новаму развівацца мясцовасці. Анатоль Іванавіч Жалудко называе сваю ўстанову «Галерэя мастацкай творчасці і клуб». У клубе ёсць піяніна, баян і гітара, тэнісны стол, плануецца сабраць ткацкі станок, дэталі для якога ўжо маюцца. Тут знаходзяцца этнаграфічная калекцыя, прадметы савецкага перыяду, старыя тэлевізары і радыёлы, экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Асобная палічка выдзелена пад кнігі бярозаўскіх пісьменнікаў. Галерэя напісаных мастаком карцін пра гістарычныя падзеі, партрэты дзеячаў, звязаных з Бярозаўшчынай.

 

Сабалi.

 

Анатоль Жалудко актыўна вывучае гісторыю роднага краю. Вёска Сабалі (у якой ён нарадзіўся) вядома з Метрыкі Вялікая Княства Літоўскага 1512 г. У гэтых мясцінах на пачатку 2000-х гг. ствараўся культурна-этнаграфічны комплекс «Наш родны кут Сабалі». Мастак і краязнавец стварыў першы ў раёне недзяржаўны этнаграфічны музей народнай архітэктуры і побыту Заходняга Палесся — «Сабалёўскі маёнтак». Дзеля музея пад адкрытым небам на прыкладзе традыцыйнай забудовы мастак набыў дом, які прыходзіў у запусценне. Сабалі і навакольныя мясціны маюць спрыяльныя ўмовы для музея: побач знаходзіцца старажытнае гарадзішча, стаіць велічны металічны крыж на месцы пахавання паўстанцаў Рамуальда Траўгута 1863 г., непадалёк — месца былога маёнтка польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага.

Мілавіды.

 

У 1863 годзе адбылася бітва пад Мілавідамі (Баранавіцкі раён)
паміж паплечнікамі Кастуся Каліноўскага і жаўнерамі Расейскай імперыі, якія душылі паўстанне.
Што цікава, сёння на месцы бітвы ёсць помнікі і адным, і другім. 
У 1913г. па адзін бок дарогі з'явіўся праваслаўны крыж у памяць загінулых з расейскага войска у 1930г. па іншы бок дарогі паставілі капліцу ў гонар палеглых паўстанцаў.  У 1993г. умацавалі камень з надпісам па-беларуску.
А не так даўно з'явіўся яшчэ адзін камень з выявай Кастуся Каліноўскага  і імёнамі ўдзельнікаў. 
І гэта асаблівасць Беларусі - ушаноўваць памяць і тых, і гэтых, мець супрацьлеглыя помнікі, бо ўсё ў нас тут перамяшалася, пераблыталася...

Альбярцін.

 

У Альбярціне захаваўся палац Пуслоўскіх, які ахоўваюць прыгожыя каменныя львы. Альбярцін — як памешчыцкая сядзіба, так і сама назва — з’явіўся ў палове ХІХ стагоддзя. Да гэтага часу быў там толькі фальварак. Дзякуючы Войцэху Пуслоўскаму ў першай палове XIX стагоддзя ў маёнтку Альбярцін былі пабудаваныя палац, флігель, стайня, закладзены парк, адкрыты некалькі прадпрыемстваў.
Напрыклад, папяровая фабрыка Пуслоўскіх (1806 год) з часам ператварылася ў вядомы яшчэ за савецкім часам кардонна-папяровы завод "Альбярцін".
Пуслоўскія падтрымалі паўстанне Касцюшкі і паўстанне 1830-1831 гадоў. За гэта іх маёмасць была канфіскаваная. Сёння ў будынку былога палацу месціцца бібліятэка і моладзевы цэнтр, а ў будынку флігеля - спартовая школа.

Слонiм.

 

Зь імём Льва Сапегі зьвязваюць падрыхтоўку і выданьне ў 1588 годзе Трэцяга Статуту Вялікага Княства Літоўскага і стварэньне ў 1581 годзе Галоўнага Трыбуналу — найвышэйшай судова-апэляцыйнай інстанцыі дзяржавы.
Статут ВКЛ быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні, улучыў нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых эўрапейскіх дзяржаваў. Абагульніў тагачасныя дзяржаўна-праўныя ідэі, некаторыя зь якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраваньне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Галоўны Трыбунал, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).
Упершыню выйшаў у 1588 у віленскай друкарні Мамонічаў на старабеларускай мове, што было на той момант выключэннем у Еўропе — паўсюдна панавала лаціна. Пазней быў перакладзены на польскую і расейскую мовы, дзейнічаў да 1840 года.

Сынкавічы.

 

Святога Архангела Міхаіла (Міхайлаўская царква) — царква ў вёсцы Сынкавічы, адзін з самых ранніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі.

На фасадзе выяўлены літары, выкладзеныя перапаленай цэглай, якой славяне раней пазначалі лічбы. Гэтыя надпісы можна трактаваць як 320, хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра 1320 год.

Існуе легенда, што Сынкавіцкую царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт у падзяку за тое, што ў мясцовых лясах ён уратаваўся ад пагоні Ягайлы. Аднак сучасныя мастацтвазнаўцы і гісторыкі архітэктуры сыходзяцца ў меркаванні, што храм быў пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя магчыма на сродкі вялікага гетмана Літоўскага Канстанціна Астрожскага, фундатараў падобных Траецкай і Прачысценскай цэркваў у Вільні.

Унікальны храм абарончага тыпу, які спалучае ў сабе рысы Заходняй і Усходняй культур.
Такіх храмаў-крэпасцей на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага засталося толькі тры: Сынкавічы і Мураванка (Гродзенская вобласць) і Супрасль (Беластоцкі павет, Польшча). Так што кожны літвін павінен хоць раз іх убачыць!

Зэльва.

 

Ларысе Геніюш стаіць на тэрыторыі царквы, насупраць драўлянага дому, дзе яна жыла. У Зэльве яна пасялілася разам з мужам пасля таго, як 8 гадоў яны адбылі разам у савецкіх лагерах. Дагэтуль сям'я жыла ў Празе. Ларыса ўдзельнічала ў рабоце ўраду БНР на эміграцыі. Яна стала Генеральным сакратаром ураду і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР.

З 1945 г. савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў, ставячы ім у віну «антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць» падчас вайны.
Калі іх арыштавалі, Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Лаўрэнцій Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архівы БНР.
У 1942 годзе ў Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі «Ад родных ніў», у якім пераважаюць нацыянальна-вызваленчыя матывы. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена.
Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы. Пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў.
Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Геніюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КДБ, частымі гасцямі ў Зэльве бывалі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы. Пахавана ў Зэльве.
 

Якушоука - Свiслач.

 

Кастусь Каліноўскі - наш нацыянальны герой - нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны (сёння Польшча).

Потым яго сям’я пераехала ў Якушоўку, а вучыўся Кастусь у Свіслачы (сёння Беларусь).
На ягоныя рэвалюцыйныя погляды вялікі ўплыў аказаў старэйшы брат Віктар Каліноўскі (пахаваны ў Свіслачы).
Сам Кастусь за арганізацыю паўстання быў павешаны і сёння пахаваны на могілках у Вільні (сёння Літва).

«Каго любіш? — Люблю Беларусь. — То ўзаемна!» Такі пароль-вітанне выкарыстоўвалі паўстанцы Каліноўскага.